Іван Аляксандравіч Краснаду́бскі (, Краўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі оперны спявак (лірычны барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980).
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу Леаніда Івашкова ў 1973 годзе. З 1974 года — саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1982 года — Беларускай філармоніі.
Творчасць Для яго характэрны яркі і прыгожы голас шырокага дыяпазону, сцэнічная абаяльнасць. Выконваў арыі з опер кампазітараў як рускіх, так і замежных, камерную лірыку беларускіх кампазітараў Уладзіміра Алоўнікава, Анатоля Багатырова, Дзмітрыя Лукаса, Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Дзмітрыя Смольскага.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР