Крысцін Хэйтэр (нарадзілася 17 чэрвеня 1986 г.) — амерыканская спявачка і піяністка. Пачала выпускаць музыку ў 2017 годзе. Выступала пад сцэнічным псеўданімам Lingua Ignota (лац. «невядомая мова»). У 2023 годзе Хэйтэр спыніла праект Lingua Ignota, спасылаючыся на тое, што перажываць сваю траўму зноў і зноў падчас выступаў некарысна для яе здароўя. Яна ўвасобіла новую асобу пад псеўданімам Reverend Kristin Michael Hayter (бел. Вялебная Крысцін Майкл Хэйтэр).

Прафесійная музычная кар’ера спявачкі пачалася ў 2017 годзе з самастойна выпушчаных альбомаў Let the Evil of His Own Lips Cover Him і All Bitches Die, якія перадаваліся па прынцыпе . Музыка Хэйтер прыцягнула ўвагу лэйбла Profound Lore Records, які перавыдаў альбом All Bitches Die і ў 2019 годзе выпусціў яе трэці студыйны альбом Caligula, які крытыкі сустрэлі ўсеагульнай пахвалой. Яе чацвёрты альбом, Sinner Get Ready, быў выпушчаны ў 2021 годзе на лэйбле Sargent House і атрымаў больш шырокае прызнанне крытыкаў. Музычнае і лірычнае натхненне для яе работ пад псеўданімам Lingua Ignota Крысцін Хэйтэр чэрпала з яе досведа ахвяры дамашняга гвалту. Сваю музыку Крысцін акрэслівае як «гімны тых, хто выжыў». Яе дэбютны альбом пад псеўданімам Вялебнай Крысцін Майкл Хэйтер Saved! выйшаў у 2023 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1986 годзе