Закон Вінтэра — фанетычны закон, адкрыты ў 1976 годзе Вернерам Вінтэрам (артыкул апублікаваны ў 1978 годзе) і актуальны для балтыйскіх і славянскіх моў.
Фармулюецца наступным чынам: праіндаеўрапейская паслядоўнасць кароткі галосны + звонкі змычны даюць у праславянскай паслядоўнасць доўгі галосны з акутавай інтанацыяй + звонкі змычны, у той час, як праіндаеўрапейская паслядоўнасць кароткі галосны + звонкі прыдыхальны змычны даюць у праславянскай паслядоўнасць кароткі галосны + звонкі змычны.
Згодна з глатальнай тэорыяй, дадзеная фанетычная змена ўяўляе сабой прыватны выпадак замяняльнага падаўжэння.
Закон Вінтэра пацвярджае, што зыходнай для праславянскай мовы з'яўляецца трохсерыйная сістэма змычных.
Адносная храналогія Фанетычныя змены паводле закона Вінтэра адбываліся да страты прыдыханняў */bʰ/, */dʰ/, */gʰ/, */gʷʰ/ → */b/, */d/, */g/, */gʷ/, бо перад прыдыхальнымі гэты закон не дзейнічаў.
Прыклады >*sēd-. Параўн. з «сядзець», «сяджу»; >*bēg-. Параўн. з «бягу»; >*ūdr-. Параўн. з () «вадзяная жывёла», «гідра, вадзяная змяя».
Крыніцы
Літаратура Гамкрелидзе Т. В., Иванов Вяч. Вс. Индоевропейский язык и индоевропейцы: Реконструкция и историко-типологический анализ праязыка и протокультуры: В 2-х книгах. — Тбилиси: Издательство Тбилисского университета, 1984.
Kapović M. Uvod u indoeuropsku lingvistiku. — Zagreb: Matica Hrvatska, 2008. — S. 233—234
Катэгорыя:Індаеўрапейскія мовы Катэгорыя:Фанетычныя законы