«Сігма», таксама Група «С» — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Федэральнай памежнай службы Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя 17 мая 1994 года кіраўнік ФПС, генерал-палкоўнік А. І. Нікалаеў падпісаў загад аб фарміраванні спецыяльных разведвальных падраздзяленняў пагранічных войскаў Расіі, да якіх адносіліся: групы «С» («Сігма») у прамым падначаленні начальніка штаба пагранічных войск Расіі, асобныя групы спецыяльнай разведкі (АГСпР) у прамым падначаленні начальнікам штабоў пагранічных акругаў і ўзводы вайсковай разведкі (УВР) пры манеўраных групах пагранічных атрадаў у прамым падначаленні начальнікаў штабоў пагранічных атрадаўСергей Козлов. Профессионалы: «Сигма». Спецназ границы // журнал «Братишка», май 2010. Усе памежныя разведвальныя спецпадраздзяленні, знаходзячыся ў складзе памежных войск, адначасова знаходзіліся ў аператыўным падначаленні галоўнага органа вайсковай разведкі – Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Стварэнне спецпадраздзяленняў «Сігма» пачалося 1 лютага 1995 года. На працягу 1995 года былі сфармаваныя два падраздзяленні — у Маскве (89 чалавек) і ў Краснадары (30 чалавек). Планавалася стварэнне яшчэ аднаго падраздзялення ў Хабараўску, ад якога прыйшлося адмовіцца па эканамічных прычынах.

Першым камандзірам падраздзялення быў прызначаны афіцэр спецпадраздзялення «Альфа», у мінулым выпускнік памежнай вучэльні, падпалкоўнік Ігар Феліксавіч Мітрафанаў. База групы створана пад Шарамеццева. «Сігма» знаходзілася ў прамым падначаленні дырэктара ФПС і яго намесніка па развеведцы. У штаце былі толькі афіцэры і прапаршчыкі.

Краснадарскае аддзяленне «Сігмы» расфармавалі ў 1997 годзе, а маскоўскае падраздзяленне — у 2003, пры аб’яднанні ФПС РФ і ФСБ РФ.

Крыніцы

Відэа (2019) на YouTube | Студия «Авторская программа Александра Сладкова». Телеканал «Россия-1». (2021) на YouTube | Сладков +

Катэгорыя:Пагранічныя войскі