Вера Мікалаеўна Губская (1906, Керч — 1953, Ташкент) — савецкая , , рэжысёр, і , Народная артыстка Узбекскай ССР (1944).

Біяграфія Вера Мікалаеўна нарадзілася года ў КерчыГосАрх Авт Респ Крым ф.142,оп.1, д.647, л. 150., дзе яе бацька, Мікалай Іванавіч Губскі, служыў афіцэрам 25-й пагранічнай Чарнаморскай брыгады асобнага корпуса пагранічнай варты. Бацька паходзіў з рускай дваранскай сям’і і быў родам з Уфімскай губерні. Па матчынай лініі ён быў нашчадкам вядомых дваранскіх родаў Нагаткіных і Аксакавых«Родословная роспись потомков Б. А. Нагаткина» http://nagatkin.ru/Doc/Rospis_ВА_Nagatkina_Titova.pdf . Маці Веры Мікалаеўны звалі Аляксандрай Паўлаўнай. Яна была нараджэнкай Люблінскай губерні. Бацькі пазнаёміліся падчас службы Мікалая Іванавіча ў Польшчы, якая ўваходзіла тады ў Расійскую Імперыю. Вера была трэцім, малодшым дзіцем у сям’і.

У 1922-м годзе Губская паступіла ў прыватную балетную студыю вядомай балерыны і педагога у Маскве. Скончыўшы яе ў наступным, 1923-м годзе, яна паступіла ў якасці салісткі ў тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі у горадзе Тыфлісе (з 1936 Тбілісі). У 1930-м годзе Вера Мікалаеўна пераязджае ў Ташкент. У Ташкенце ў тыя гады яшчэ не было асобнага тэатра оперы і балета, але былі балетныя групы пры драматычным і музычным тэатрах. Балетныя артысты ўдзельнічалі ў оперных спектаклях і выступалі з асобнымі нумарамі ў канцэртных праграмах. Вера Мікалаеўна стаяла ля вытокаў стварэння класічнага балета Узбекістана. Першымі класічнымі балетамі, пастаўленымі ў тэатрах Ташкента былі «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага і «» М. А. Рымскага-Корсакава. Пастаноўшчык балетаў . Вера Мікалаеўна выконвала партыі і Гюлі адпаведна. З 1930 па 1935 год яна прыма-балерына ў Ташкенцкім тэатры імя Свярдлова. Яе лепшыя партыі: Адэта-Адылія ў («Лебядзіным возеры» П. І. Чайкоўскага), Раймонда ў А. Глазунова, Кітры ў «Дон Кіхоце» Л. Мінкуса, Цар-дзяўчына ў «» Пуні, Зарэма ў «» Б. Асаф’ева, Тао Хоа ў «Чырвоным маку» Р. Гліэра. Па водгуках сучаснікаў, «яе выкананне адрознівалася тэмпераментам, эмацыйнасцю і абаяннем»Театральная энциклопедия. Том 2/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1963. — 1216 стб. с илл., 14 л. Ил. Ёй выдатна ўдаваліся і класічныя партыі, і характэрны танец.

У 1934 годзе ёю арганізавана балетная студыя ў ташкенцкім Палацы піянераў, дзе яна выкладала да 1945 года, з 1935 па 41 год была педагогам Рэспубліканскай балетнай школы імя Тамары Ханум.

З 1939 года яна вядзе выкладчыцкую дзейнасць і праяўляе сябе як рэжысёр-пастаноўшчык. З 1939 па 42 год яна працуе балетмайстрам і педагогам у толькі што адкрытым Тэатры оперы і балета імя Алішэра Наваі, а з 1942 па 1948 год яна галоўны балетмайстар — Узбекскіх музычных тэатраў імя Ташсавета (1943-46), Янгіюльскага тэатра (пазней, ) — 1941-43, 47-48 годы. У сваіх працах яна імкнулася сумясціць класіку з элементамі народнага танца.

У супрацоўніцтве з іншымі дзеячамі культуры Узбекістана ёю былі ажыццёўлены пастаноўкі спектакляў: «Тахір Зухра» , «Сухайль і Мехры», «Гуландом» Я. Брусілоўскага (1940, саўм. з І. І. Арбатавым, Тамарай Ханум, ) і іншыя.

У 1953 Вера Мікалаеўна скончыла балетмайстарскае аддзяленне ГІТІСа. У тым жа годзе ёю ажыццёўлены пастаноўкі балетаў, «» П. І. Чайкоўскага і «Бераг шчасця» Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл..

Заслугі А. М. Губскай у развіцці класічнага і нацыянальнага танца ва Узбекістане былі высока ацэнены. У 1944 годзе ёй было прысвоена званне народнай артысткі Узбекскай ССР.

Вера Мікалаеўна Губская памерла ў Ташкенце ў 47 гадоў 19 кастрычніка 1953 года. Яе магіла знаходзіцца на Боткінскіх могілках Ташкентасайт «Мемориал памяти» https://tashkentpamyat.ru/gubskaja-vera-nikolaevna-baletmejjster-.html .

Крыніцы

Спасылкі

ОТКЗ