Кацярына Віктараўна Лаўрыненка (, Руба, Віцебская вобласць — ) — беларускі гісторык і тэолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Біяграфія Нарадзілася ў 1977 годзе ў гарадскім пасёлку Руба пад Віцебскам.

У 1999 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя. Беларуская мова і літаратура», у 2002 — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2010 — магістратуру Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Каталіцкі Касцёл у грамадска-палітычным жыцці ПНР у 1970—1989 гадах». Аўтарка навуковых і папулярных публікацый у асноўным на тэмы, звязаныя з гісторыяй Каталіцкай царквы.

Пачынаючы з 2003 года працавала на кафедры сусветнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Звольнілася адтуль пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай царквы.

Затым Кацярына Лаўрыненка працавала ў структурах Каталіцкай царквы, выкладала гісторыю і кананічнае права.

Памерла ў 2025 годзе.

Спасылкі Вучоныя Беларусі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва