Махсума Карыева (1902, Ташкент — 18.4.1946, Масква) — узбекская , адна з першых жанчын-артыстак на прафесійнай сцэне Узбекістана. Заслужаная артыстка Узбекскай ССР (1937).
Біяграфія Да рэвалюцыі выступала ў татарскіх і ўзбекскіх аматарскіх гуртках. З 1918 года працавала у трупе імя К. Маркса пад кіраўніцтвам , якая пазней пераўтварылася ў . Удзельнічала ў франтавых паездках трупы ў гады Грамадзянскай вайны. Яна стварыла выразныя вобразы ў спектаклях па матывах узбекскай, рускай і сусветнай класічнай драматургіі.
Раптоўна памерла ў Маскве ў 1946 годзе.
Ролі Сярод роляў Марыжон («Забойца Карыма» А. Мустафіна), Джаміля, Хаджар, Мар’ямхан, Фаціма («Бай і батрак», «Халішхан», «Атручанае жыццё», «Пакаранне паклёпнікаў» Хамзы), Луіза, Амалія («Падступства і каханне», «Разбойнікі» Ф. Шылера), Ксенія («» М. Пагодзіна) і іншыя. М. Карыева валодала прыемным голасам, таксама выконвала галоўныя ролі ў першых узбекскіх музычных драмах: Лайлі, Шырын («Лайлі і Меджнун», «Фархад і Шырын» ). Роля, якая прынесла М. Карыевай асаблівую вядомасць, гэта Халіма («Халіма» ) і іншых.
За час сваёй кар’еры яна была вядомая і як майстар характарных роляў: Адэльма («» К. Гоцы), Маліка («Qoʻzibuloq» Лопэ дэ Вэга), Арлоўская («» ), Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра), Маці («Маці» ) і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Театральная энциклопедия. Том 2/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1963. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл.