«Беларуская салідарнасць» () — няўрадавая арганізацыя (НДА) ў Брне, Чэхія. Заснавана 17 кастрычніка 2024 года, першая зарэгістраваная беларуская НДА ў Брне.
Гісторыя «Беларуская салідарнасць» афіцыйна зарэгістравана 17 кастрычніка 2024 года ў Брне, Чэхія.
Дзейнасць «Беларуская салідарнасць» займаецца арганізацыяй акцый і кампаній, правядзеннем публічных лекцый, распрацоўкай і рэалізацыяй адукацыйных праграм, аказаннем інфармацыйнай падтрымкі беларусам у Паўднёвамараўскім краі, супрацоўніцтвам з мясцовымі ўладамі. Так, у 2025 годзе актывісты НДА праводзілі кампанію супраць візавага бану ў Чэхіі. Арганізацыя таксама праводзіць розныя акцыі і ініцыятывы, скіраваныя на падтрымку беларускай культуры і супольнасці. Сярод іх:
Мова Нанова — курсы беларускай мовы для пачаткоўцаў і прасунутых. Курсы прызначаны для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую мовуМова Нанова ў Брно, https://www.instagram.com/movananova.brno. Дзень Волі — акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратыі і свабоды. Акцыя праводзіцца штогод 25 сакавіка. Каляды, Купалле — святкаванне беларускіх традыцыйных свят у сучасным фармаце. Брненская поўнач — цыкл паказаў сучасных беларускіх фільмаў у кінатэатрах Брна. Брненскі поўдзень — нефармальныя заняткі па беларускай мове.
Акцыі і ініцыятывы адкрыты для ўсіх зацікаўленых і ёсць магчымасцю пазнаёміцца з беларускай культурай і супольнасцю.
Эмблема Арганізацыя выкарыстоўвае як эмблему выяву вершніка з герба «Пагоня», у графічным варыянце, што быў на сцягу Жыгімонта Карыбутавіча, калі ён прыйшоў у Маравію.
Крыніцы
Спасылкі — пра рэгістрацыю арганізацыі
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Чэхіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2024 годзе