Міса — густая паста, вырабленая шляхам закісання соевых бабоў з дапамогай цвільных грыбоў віду рысавы аспергіл.

Спачатку вараныя соевыя бабы змешваюць з грыбком рысавага аспергілу. Пры гэтым, дадаюць рыс і салёную ваду. Атрыманую сумесь пакідаюць закісаць ад 2-х месяцаў да 2-х гадоў. Вылучаюць 3 віды стравы паводле дадатку: Белая. Дадаецца белы рыс. Мае параўнальна кароткі час закісання. Валодае мяккім смакам. Жоўтая (карычневая). Дадаюць пшаніцу або ячмень. Мае найбольш выразны смак. Чырвоная. Гатуюць з уласна соевых бабоў. Бродзіць найдаўжэй. Мае найбольш салёны смак.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Запраўкі Катэгорыя:Намазкі Катэгорыя:Ферментаваная ежа Катэгорыя:Японская кухня