Зміцер Панкавец (нар. ) — беларускі журналіст.

Біяграфія Вырас у Барысаве. Працаваў у журналістыцы больш за 20 гадоў, у тым ліку намеснікам рэдактара выдання «Наша Ніва» і на «Радыё Свабода».

У снежні 2021 года выехаў з Беларусі, асцерагаючыся пераследу за прафесійную дзейнасць.

У красавіку 2024 года перастаў працаваць на «Радыё Свабода». Медыя гэты зыход не пракаментавала.

19 чэрвеня 2024 г. на яго ў Беларусі была заведзена крымінальная справа. У доме ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, дзе Зміцер Панкавец афіцыйна зарэгістраваны, быў праведзены ператрус.

Узнагароды Неаднаразовы лаўрэат журналісцкай прэміі «Вольнае слова»На журналіста Змітра Панкаўца ў Беларусі завялі крымінальную справу — Беларуская асацыяцыя журналістаў, афіцыйны сайт, 25 ліпеня 2024 г..

Асабістае жыццё Быў у шлюбе з ІТ-менеджаркай Ганнай Клімовіч.

Спасылкі Матэрыялы на сайце Радыё «Свабода» Нашаніўцы Марціновіч, Гардзіенка і Панкавец — сярод пераможцаў конкурсу «Вольнае слова» — Наша Ніва, 07.05.2015 Магічная мапа Барысава ад Змітра Панкаўца — budzma.org, 01.07.2014

Крыніцы

Катэгорыя:журналісты Беларусі