16 сакавіка 2025 года ў начным клубе «Pulse» (г. Кочані, Паўночная Македонія) падчас выступу мясцовага музычнага гурта здарыўся пажар. Пазней хтосьці вырашыў пусціць феерверк унутры клуба, але зарады паляцелі на дах, выклікаўшы ўзгаранне. Пасля гэтага ў будынку ўтварылася моцная паніка і цісканіна, а пажар станавіўся ўсё больш і больш.
Падчас трагедыі загінула прынамсі 59 чалавек.
У Паўночнай Македоніі была аб’яўлена 7-дзённая жалоба, 17 сакавіка жалоба аб’яўлена ў Чарнагорыі, 18 сакавіка — у Сербіі.
Праз дзень пасля пажару ў начным клубе у Кочані адбылася акцыя пратэста мясцовага насельніцтва, падчас якой людзі абвінавачвалі ўлады ў карупцыі і патрабавалі дбайнага расследавання абставінаў здарэння.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 16 сакавіка Катэгорыя:Вікіпедыя:Лакальны подпіс у выявы з Вікіданых Pulse Катэгорыя:Сакавік 2025 года Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Македоніі