Царква Ка́арлі () — адно з найбуйнейшых культавых збудаванняў Эстоніі, умяшчальнасць — каля 1500 сядзячых месцаў. Размешчана ў Таліне на ўзгорку Тынісмягі (вуліца Тоампеа, 10). Помнік архітэктуры. Для хрысціян лютэранскага веравызнання, якія жывуць у Таліне, выконвае ролю кафедральнага сабора.

Будаўніцтва па праекце архітэктара Ота Гіпіуса пачалося ў 1862 годзе. Праектаванне дахаў было даручана Р. Б. Бернгарду. Працы рабіў архітэктар Р. Кнюпфер.

Вежы будаваць завяршылі ў 1882 годзе, храм быў асвечаны ў 1872 годзе. У 1909 годзе ў фасад над галоўным уваходам умантавалі гадзіннік германскай працы. Роспіс царквы выканаў у ліпені 1879 года Іаган Кёлер (першая эстонская фрэска «Прыйдзіце да мяне»), трохчасткавая кампазіцыя ніжняй часткі алтара напісана Салі фон Кюгельгенам у 1889 годзе. Самая буйная з люстраў падорана Георгам фон Меендорфам. Першы арган царквы быў выраблены Густавам Норманам, сучасны створаны ў 1923 годзе фірмай «Валкер» (81 рэгістр, найбуйнейшы ў Эстоніі). Найстарэйшы са званоў царквы адліты ў 1696 годзе ў Стакгольме.

Крыніцы

Катэгорыя:Храмы Таліна Катэгорыя:1862 год у Таліне