10 сакавіка 2025 года кантэйнеравоз MV Solong сутыкнуўся з нафтавым танкерам MV Stena Immaculate, які стаяў на якары ў Паўночным моры ля ўзбярэжжа Усходняга Ёркшыра (Вялікабрытанія). Адзін чалавек прапаў без вестак, а ў мора выцекла вялікая колькасць авіяпаліва.
Караблі
Удзельнікамі здарэння сталі зарэгістраваны ў Партугаліі кантэйнеравоз MV Solong пад сцягам Мадэйры і зарэгістраваны ў ЗША нафтавы танкер MV Stena Immaculate.
MV Solong MV Solong — фідэрнае судна з даўжынёй 140 м. Пабудавана ў 2005 годзе. Належыць Ernst Russ AG, публічнай транспартнай фірмы з Гамбурга. Судна перавозіла алкаголь, але першапачаткова паведамлялася, што на борце было 15 кантэйнераў цыяніду натрыю, таксічнага хімічнага рэчыва. Экіпаж змяшаны філіпінска-расійскі. Капітанам быў грамадзянінам Расіі.
У ліпені 2024 года падчас праверкі бяспекі ў Ірландыі было выяўлена дзесяць нявырашаных праблем, у тым ліку нечытэльны аварыйны рулявы компас, неадэкватныя сігналы трывогі і іншае. Падобныя праблемы былі зафіксаваны ў папярэдніх інспекцыях, але паводле правіл яны не лічыцца сур’ёзнымі для караблёў такога ўзросту, а таму інспектары выдалі толькі рэкамендацыю на правядзенне рамонту.
MV Stena Immaculate Stena Immaculate належыць да караблёў класа IMOIIMAX. Судна прызначана для перавозкі хімічных прадуктаў. Даўжыня карабля складае 183 м. Пабудавана ў 2017 годзе на Guangzhou Shipyard International з нумарам верфі 12130009, належыць Stena AB і кіруецца Crowley Maritime з Фларыды. Карабель знаходзіўся на кароткатэрміновым чартэры з урадам ЗША ў рамках Праграмы бяспекі танкераў і перавозіў 220 000 барэляў авіяцыйнага паліва Jet A-1 у 16 абароненых цыстэрнах у порт Кілінгхолм, Лінкальншыр, для ВПС ЗША. Усе 23 члены экіпажа былі амерыканскімі грамадзянамі.
Інцыдэнт
Solong адправіўся з Грэнджмута і накіроўваўся ў Ротэрдам, куды павінен быў прыбыць увечары 10 сакавіка. Stena Immaculate адправіўся з Агіі Тэадоры ў Грэцыі і стаў на якар за 14 марскіх міль (26 км) на паўночны ўсход ад Сперн-Хед. Каля яго на стаянку прыпыніліся пяць іншых танкераў і тры балкеры.
10 сакавіка ў 01:30 па Грынвічы Solong мінуў маяк Лонгстан ля ўзбярэжжа Нартумберленда, перш чым прыняць курс на 150°. У 09:47 ён урэзаўся ў другі карабель. Экіпажы паведамілі пра некалькі выбухаў.
Першыя паведамленні сведчаць аб тым, што пасля сутыкнення танкер Stena Immaculate ахапіў «вялізны агністы шар», у той час як авіяцыйнае паліва выцекла ў мора. Другі карабель таксама гарэў. Берагавая ахова атрымала паведамленне аб інцыдэнце ў 09:48. Былі разгорнуты экіпажы RNLI з Брыдлінгтана, Мэйблторпа, Скегнеса і Клітарпса, а таксама выратавальны верталёт, катэры і пажарны самалёт. Экіпажы абодвух судоў былі эвакуяваны. Адзін чалавек шпіталізаваны. Адзін марак з Solong, грамадзянін Філіпін, прапаў без вестак. Ноччу яго пошукі былі спынены, і мужчыну абвясцілі загінулым.
Наступствы Увесь марскі рух уздоўж усходняга ўзбярэжжа Вялікабрытаніі быў абмежаваны.
Урады Злучаных Штатаў і Партугаліі 11 сакавіка пачалі расследаванне абставін сутыкнення.
Брытанская берагавая ахова паведаміла, што разліў авіяпаліва прынёс шкоду навакольнаму асяроддзю, але ацэнка шкоды яшчэ не завершана.
Крыніцы
Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2025 года Катэгорыя:Сакавік 2025 года Катэгорыя:Падзеі 10 сакавіка