Кірсці Кавентры (; ) — зімбабвійская плыўчыха і палітык, дзяячка міжнароднага алімпійскага руху, двухразовая алімпійская чэмпіёнка па плаванні, сяміразовая чэмпіёнка свету, 14-разовая пераможца Афрыканскіх гульняў, шматразовая рэкардсменка свету. Самая тытулаваная спартсменка ў гісторыі Зімбабвэ. Спецыялізавалася ў плаванні на спіне і комплексным плаванні.

Міністр спорту, адпачынку, мастацтва і культуры Зімбабвэ. Член выканкама МАК, старшыня камісіі спартсменаў МАК.

20 сакавіка 2025 года на 144-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта абрана 10-м прэзідэнтам арганізацыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Прэзідэнты Міжнароднага алімпійскага камітэта Катэгорыя:Спартсмены Зімбабвэ Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года