VI чэмпіянат свету па футболе праводзіўся 8 чэрвеня — 29 чэрвеня 1958 г. у Швецыі пад эгідай ФІФА. Чэмпіён — зборная каманда Бразіліі.

Падрыхтоўка Сярод краін-прэтэндэнтаў на правядзенне VI чэмпіяната свету па футболе вылучыліся Швецыя, Аргенціна, Чылі, Мексіка. Канчатковае рашэнне аб правядзенні чэмпіяната ў Швецыі было прынята на заканчэнні IV чэмпіянату ў Берне.

Пад час кваліфікацыі зборная краіны-арганізатара і дзеючы чэмпіён (зборная ФРГ) траплялі на чэмпіянат аўтаматычна. Астатнія 14 месц размяркоўваліся наступным чынам: 9 — краіны Еўропы, 3 — Паўднёвай Амерыкі, 1 — Паўночнай Амерыкі, 1 — Азіі. Упершыню кваліфікацыю праходзіла зборная СССР. Вынікі кваліфікацыі былі прадстаўлены 8 лютага 1958 г. Удзельнікамі фінальнага турніру сталі:

Аргенціна Англія Аўстрыя Бразілія Венгрыя Мексіка Парагвай Паўночная Ірландыя СССР Уэльс Францыя ФРГ Чэхаславакія Шатландыя Швецыя Югаславія

Упершыню ў фінальным турніры ўдзельнічала зборная каманда Вялікабрытаніі.

Фінал У фінальнай гульні паміж зборнымі Бразіліі і Швецыі перамогу атрымала каманда Бразіліі з лікам 5:2.

Спасылкі

Чэмпіянат свету па футболе 1958 на сайце ФІФА