«Армагедон» () — амерыканскі фантастычны фільм 1998 года рэжысёра Майкла Бэя і выпушчаны Touchstone Pictures.

Фільм меў камерцыйны поспех, стаўшы самым касавым фільмам 1998 года, а таксама самым касавым фільмам, выпушчаным Touchstone Pictures. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў і чатыры намінацыі на прэмію «Оскар» у катэгорыях «Найлепшая песня да фільма», «Найлепшы гук», «Найлепшы мантаж гукавых эфектаў» і «Найлепшыя візуальныя эфекты».

Сюжэт На Зямлю падае цень гіганцкага астэроіда. Па разліках вучоных, у выніку сутыкнення на нашай планеце загінуць нават бактэрыі. Дырэктар НАСА згаджаецца на прапанову аднаго са сваіх падначаленых падарваць астэроід знутры. Аднак спачатку яго неабходна прасвідраваць. Група бурыльшчыкаў у сціслыя тэрміны праходзіць курс падрыхтоўкі да касмічных палётаў і адпраўляецца насустрач гіганцкаму астэроіду. У іх руках - мільярды жыццяў і будучыня Зямлі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1998 года Катэгорыя:Фільмы кампаніі Touchstone Pictures Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 1998 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Апакаліптычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША