«Дзетсадаўскі паліцэйскі» () — амерыканская камедыя 1990 года рэжысёра Айвана Райтмана.

Фільм выйшаў у пракат у Паўночнай Амерыцы 21 снежня 1990 года і сабраў 202 мільёны долараў па ўсім свеце. Крытыкі паставіліся да яго неадназначна, хоць Шварцэнэгер заслужыў пахвалу за свае камедыйныя здольнасці і гатоўнасць разбурыць вобраз героя баевіка, які вызначыў яго кар’еру.

Сюжэт Дэтэктыў Джон Кімбл і яго напарніца Фібі О’Хара палююць за наркагандляром Каллнам Крыспам. Па наяўнай інфармацыі, былая жонка Калена збегла з шасцігадовым сынам, прыхапіўшы з сабой тры мільёны долараў. Змяніўшы імёны, яны абгрунтаваліся ў мястэчку Асторыя штата Арэгон. Каб завабіць злачынца ў пастку, а заадно і абараніць дзіця, Джон уладкоўваецца працаваць выхавацелем у дзіцячы сад, які наведвае маляня.

Узнагароды і намінацыі Узнагароды 1992 «BMI Film & TV Awards» BMI Film Music Award (Рэндзі Эдэльман)

1991 «Kids' Choice Awards» Любімы кінаакцёр (Арнольд Шварцэнэгер)

1991 «Young Artist Awards» Выдатны малады акцёрскі ансамбль у кінафільме Найлепшая роля маладога акцёра другога плана ў фільме (Крысціян і Джозэф Казінсы)

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1990 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1990 года Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures