Гета ў Лахве (1 красавіка — 3 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Лахва Лунінецкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У 1939 годзе ў Лахву прыбыла вялікая колькасць яўрэйскіх бежанцаў з Польшчы. 5 ліпеня 1941 года мястэчка было пакінута савецкай адміністрацыяй, і на некалькі дзён штэтл ахапіў хаосДж. Филочовска, А. Замойский. Лахва . 8 ліпеня Лахва была захоплена нямецкімі войскамі. Нацысцкая акупацыя доўжылася 3 гады — да 9 ліпеня 1944 года.
1 красавіка 1942 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі тут гета. Гета знаходзілася ў цэнтры вёскі. У ім размясцілі больш за 2000 чалавек у 40—50 дамах, а тэрыторыю абгарадзілі плотам з калючым дротам. У кожным пакоі туліліся па 3—4 сям’і. Ежы ў гета практычна не было, людзі апухалі ад голаду і паміралі. Вязняў выкарыстоўвалі на прымусовых работах.
Немцы і паліцаі штодня здзекаваліся над габрэямі і забівалі іх. Акрамя памерлых ад пабояў і ад невыносных умоў жыцця, з ліпеня 1941 года да 3 верасня 1942 года ў Лахве былі расстраляныя 197 прадстаўнікоў нацыянальнасці.
3 верасня яўрэяў выгналі з дамоў, і жандары з паліцаямі паспрабавалі вывесці калоны вязняў да загадзя выкапанай ямы. У гэты час яўрэі-падпольшчыкі арганізавалі падпал будынка юдэнрата. Неўзабаве ў гета загарэліся дамы, і вязні напалі на немцаў і калабарантаў. Паўстанне ўзначальвалі І. Рохчын і Б. Лапацін. У пажары і ад куль у гета загінула каля 800 чалавек. Былі расстраляныя і тыя, хто спрабаваў уцячы, і тыя, хто заставаўся ў гета. Пры гэтым, па розных даных, да 1000 вязняў здолелі прарваць ачапленне і сысці, з іх 500—600 дасягнулі лесу. У найбліжэйшыя пасля гэтага дні 350 чалавек з уцекачоў былі схопленыя і забітыя. Немцы зладзілі на выратаваных сапраўднае паляванне і прызначылі за злову габрэя ўзнагароду для мясцовага насельніцтва — два кілаграмы цукру.
У жывых засталіся толькі каля 600 жанчын, дзяцей і старых. Іх пад канвоем прыгналі да ямы на тэрыторыі рыбгаса. За 20—30 метраў ад ямы ім загадвалі распрануцца, затым па 5 чалавек сілай сутыкалі ў яму, дзе яны павінны былі легчы на зямлю. Па чарзе людзей заганялі і расстрэльвалі з аўтаматаў стрэламі ў патыліцу. Да 16 гадзін дня ўсе яўрэі былі забітыя.
Усяго з лахвінскіх яўрэяў выжыла 120—150 чалавек, многія з якіх затым ваявалі ў партызанскіх атрадах.
Памяць У 1973 годзе ў Лахве на магіле забітых яўрэяў устаноўлена стэла, рэканструяваная ў 1992 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Лахва Катэгорыя:Лахва (Лунінецкі раён) Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна