Франсуа Азон (; нар. 15 лістапада 1967) — французскі сцэнарыст і кінарэжысёр, фільмы якога характарызуюцца вострай сатырай і свабоднымі поглядамі на чалавечую сэксуальнасць. Ён заваяваў міжнародную папулярнасць дзякуючы сваім фільмам «8 жанчын» (па-французску 8 femmes, 2002) і «Басейн» (па-англійску Swimming Pool, 2003). Франсуа Азон лічыцца адным з самых прыкметных маладых рэжысёраў «новай хвалі» ў Францыі.
Поўнаметражныя фільмы 1998 — Пацучатнік / Sitcom 1999 — Крымінальныя палюбоўнікі / Les Amants criminels 2000 — Кроплі дажджу на распаленых скалах / Gouttes d’eau sur pierres brûlantes 2000 — Пад пяском / Sous le sable 2002 — 8 жанчын / Huit femmes 2003 — Басейн / Swimming Pool 2004 — 5x2 / 5x2 2005 — Час развітання / Le Temps qui reste 2007 — Анёл / Angel 2009 — Рыкі / Riki 2009 — Прытулак / The Refuge
Спасылкі
Афіцыйны сайт Франсуа Азона
Старонка Франсуа Азона на сайце Senses of Cinema
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі