Гета ў Пагосце-Загародскім (лістапад 1941 —15 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Пагост-Загародскі Пінскага раёна падчас Халакосту.

Гісторыя Перад вайной большасць насельніцтва Пагост-Загародскага складалі яўрэі. Вермахт заняў вёску ў ліпені 1941 года. Эвакуявацца паспела вельмі мала людзей, таму што жыхароў Заходняй Беларусі («заходнікаў») савецкія памежнікі не прапускаліЛ. Смиловицкий. Свидетели нацистского геноцида евреев на территории Белоруссии в 1941—1944 гг. (Из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.», Тель-Авив, 2000).

У лістападзе 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, абгарадзіўшы яго плотам з калючым дротам.

Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці яўрэйскага супраціву, і таму ў першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння яўрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязнід-р ист. наук А. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Таму яшчэ да стварэння гета, у верасні (8 жніўня, 10 жніўня) 1941 года, у Пагост-Загародскі прыехалі карнікі і расстралялі на могілках (ва ўрочышчы Малая Даліна) 130 (каля 150) мужчын-яўрэяў, у тым ліку кіраўніка яўрэйскай абшчыны і рабінаН. Ильючик. Памяти жертв Холокоста . Астатніх мужчын, старэйшых за 14 гадоў — каля 350 чалавек — вывезлі ў Ганцавіцкі лагер, дзе ўжо знаходзіліся яўрэі з мястэчка Ленін.

Раніцай 15 жніўня 1942 года ўсіх яўрэяў вывелі з гета, адвялі да сінагогі і замкнулі там. Праз некалькі гадзін, пасля абеду, асуджаных людзей адвялі да лесапільні і забілі каля дарогі. Падчас гэтага масавага забойства немцы і калабарацыяністы знішчылі ўсіх яшчэ пакінутых у жывых яўрэяў Пагоста-Загародскага — 600 чалавек.

На другі дзень па даносе нацысты схапілі яшчэ 27 габрэяў, якія хаваліся ў склепе — большай часткай гэта былі падлеткі і дзеці. Іх расстралялі ў агародзе Мішэрэвіча Мікалая.

1200 чалавек — амаль усё яўрэйскае насельніцтва мястэчка — да сярэдзіны жніўня 1942 года былі забітыя.

Памяць У 1990 годзе Іцхак Южук, былы вязень гета, прыехаў у Пагост-Загародскі і аднавіў месцы пахаванняў яўрэяў-ахвяр Катастрофы. Затым ён атрымаў дазвол у мясцовых уладаў і за свае грошы ў 1996 годзе паставіў помнік на месцы расстрэлу габрэяў у лесе каля вёскі Боркі, а ў 1998 годзе на месцы расстрэлу гета паставіў яшчэ адзін помнік, да якога перанёс усё, што засталося ад старых габрэйскіх могілакП. Куницкий. «Дикая охота в Волчьем Лесу», газета «Вечерний Брест», 11.08.2010Holocaust in Pogost-Zagorodskiy .

У вёсцы Багданаўка (за 12 км ад Пагоста-Загародскага) 2 жніўня 1941 года немцы забілі 6 яўрэяў-мужчын, а астатніх яўрэяў перамясцілі ў гета ў Пагост-Загародскі. Шмат гадоў праз мясцовы жыхар, беларус Мікалай Ільючык, напісаў і выдаў кнігу сваіх успамінаў у выглядзе дакументальнай аповесці «У памяці ў даўгу», а ў 2006 годзе на месцы забойства габрэяў у Багданаўцы на свае грошы паставіў помнік па ўласным эскізеЯ. Зубарев. У памяти в долгу .

Крыніцы

Літаратура

Пагост-Загародскі Катэгорыя:Гісторыя Пінскага раёна Катэгорыя:Пагост Загародскі