Гета ў Пружанах (20 кастрычніка 1941 — 31 студзеня 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Пружаны і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Пружаны былі захопленыя нямецкімі войскамі 23 чэрвеня 1941 года і знаходзіліся пад акупацыяй 3 гады і 1 месяц — да 17 (16) ліпеня 1944 года.

20 кастрычніка 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі пружанскіх яўрэяў у гетаЯ. Трегер. «Трагедия одного класса», журнал «Слово инвалида войны», Израиль, № 16, 2002 год, стр. 44-45.

У гета апынуліся таксама яўрэі з бліжэйшых вёсак, у тым ліку каля 2000 яўрэяў з Ружан, Шарашова, шэрагу іншых населеных пунктаў заходніх абласцей і, па розных даных ад 4500 да каля 6000 чалавек з Беластока.

Пад тэрыторыю гета немцы адвялі некалькі кварталаў у цэнтральнай частцы горада.

25 кастрычніка 1941 года сіламі вязняў гета было агароджана: частка — суцэльнай сцяной, частка — плотам з калючага дроту. Уваход і выхад дазваляўся толькі па прапусках. Усяго ў Пружанскім гета ў невыноснай цеснаце і антысанітарных умовах знаходзіліся каля () чалавек.

У пачатку ліпеня 1942 года нацысты сабралі ў крэпасці ў Пружанах 5000 мужчын і юнакоў ад 16 гадоў, а 10 ліпеня прыгналі туды таксама жанчын і старых. Усіх іх расстралялі за 10—15 кіламетраў ад БрэстаИ. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил .

25 снежня 1942 года ў гета прабраліся 4 партызаны (двое з іх потым загінулі) і папярэдзілі, што на бліжэйшыя дні немцы запланавалі забойства ўсіх вязняў гета, — але ўцячы было практычна немагчыма. 27 снежня з гета пачалі вывозіць на падводах вязняў, частку з якіх забівалі ў Бярозе і на станцыі Аранчыцы, а частку павезлі ў Асвенцім.

Напярэдадні канчатковай ліквідацыі гета члены юдэнрата, адкінулішы планы падняць паўстанне і збегчы, здзейснілі калектыўнае самагубства.

31 студзеня 1943 года гета было цалкам знішчана. Усяго ў Пружанскім гета былі забітыя больш () чалавек.

Памяць На месцы забойства пружанскіх яўрэяў усталяваны помнік, а на яўрэйскіх могілках горада ўзведзены мемарыяльны комплекс у памяць ахвяр Катастрофы.

Крыніцы

Літаратура

Пружаны Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пружанаў