Люта — рака ў Закарпацкай вобласці Украіны, левы прыток прыток Ужа (басейн Цісы).

Даўжыня 47 км, плошча басейна 210 км². Бярэ пачатак на паўночна-ўсходніх схілах Паланінскага хрыб­та. Даліна V-падобная, шырыня 30-60 м, на асобных участках да 250—300 м. Сярэдняя шырыня поймы 20-30 м. Рэчышча звілістае, парожыстае, да с. Люта неразгалінаванае, ніжэй сустракаюцца невялікія астравы, шырыня яго 10-20 м, найбольшая — 45 м. Ухіл ракі 18 м/км. Жыўленне мяшанае, з перавагай дажджавога. Ледастаў ад пачатку снежня да 1-й паловы сакавіка.

Катэгорыя:Басейн Цісы Катэгорыя:Рэкі Закарпацкай вобласці