Крысціна Шыянок (нар. , Мінск) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску, вырасла ў Маладзечне. Скончыла Ліцэй БДУ і філалагічны факультэт БДУКрысціна Шыянок: «На канцэрце Вольскага ў Празе зразумела, што сумую…» — Будзьма беларусамі, 17.12.2019.

У 2009 г. пераехала ў Чэхію, дзе скончыла магістратуры па міжкультурнай камунікацыі і выкладанні чэшскай мовы як замежнай. Працавала выкладчыцай і судовай перакладчыцай.

Грамадская дзейнасць Сузанавальніца нефармальнага аб’яднання Vieršnica / BLRČR і суполкі Toloka. Лектарка Школы грамадзянскай ініцыятывы Hnutí Duha.

У 2020 годзе стала сурэалізатаркай медыцынска-гуманітарнай праграмы MEDEVAC чэшскага ўрада для пацярпелых беларусаў. З чэрвеня 2021 г. па верасень 2022 г. прадстаўляла беларускую меншасць у Камітэце па пытаннях нацыянальных меншасцей пры муніцыпалітэце г. Прагі.

Удзельнічала ў праекце па прыцягненні ўдзельнікаў сілавых органаў рэжыму Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці ў Чэхіі«Победить должны любовь и правда, а не насилие» [Перамагчы павінны любоў і праўда, а не гвалт] — Radio Prague International, 11.09.2021.

З лістапада 2022 г. прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай ў Чэшскай РэспубліцыАфіцыйныя прадстаўніцы — Belarusy.cz.

Узнагароды 25 сакавіка 2025 г. узнагароджаная медалём ордэна Пагоні Рады БНРРада БНР узнагародзіла ордэнам і медалямі пяць чалавек — Наша Ніва, 25.03.2025.

Бібліяграфія

Bejček, Jan Matěj et al. Česko-ruský slovník pro interkulturní práci = Češsko-russkij slovar‘ terminov mežkul‘turnoj kommunikacii. [Autorský kolektiv: Jan Matěj Bejček, Kryscina Šyjanok et al.].Praha: InBáze, z.s., 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі Катэгорыя:грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:палітыкі Беларусі