Сар’я́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сар’я.

Агульныя звесткі Знаходзіцца на захадзе Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет цячэ рака Сар’янка.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сардыцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

26 сакавіка 1973 года цэнтр Сардыцкага сельсавета перанесены ў вёску Сар’я, Сардыцкі сельсавет перайменаваны ў Сар’янскіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Бігосаўскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і РосіцаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска ЗулаваРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района , 15 кастрычніка 2025 года — вёскі Важаны і Заламы.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1305 чалавек, з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1034 чалавекі.

Населеныя пункты Населеныя пункты ў межах сельсавета (у дужках колькасць жыхароў станам на 1.1.2010): Абухава (24) Атокі (8) Важаны (1) Вознава (нежылы) Ворзава (10) Вусце (203) Вялікія Плейкі (11) Гарбулі (24) Громаўкі (11) Дзегцярова (30) Ліпаўкі (нежылы) Крывасельцы (12) Малыя Плейкі (24) Мушына (52) Ніжняе Хаміно або Ніжняе Фаміно (7) Пашэнькі (5) Пакаёўцы (12) Росіца (318) Сардыкі (46) Сар’я (549) Шатрова (91) Юралава (4)

У 2007 годзе саўгас «Росіца» далучаны да саўгаса «Дрысенскі», што пацягнула змену меж сельсаветаў. У сувязі з гэтым частка паселішчаў Бігосаўскага с/с перайшла ў Сар’янскі с/с.

Зніклыя пасля Другой Сусветнай вайны вёскі (справа пазначаны год знікнення): Бандзелі — 1997 Верхняе Хаміно — 1994 Заламы — 2009 Зулава — 1989, скасавана ў 2008 годзе. Каранікі — 1987 Пагулянаўка — 1980 Сандары — 1980 Фальваркова — 1969

Транспарт Праз тэрыторыю сельсавета ідзе чыгунка, рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі і абласная аўтадарога Верхнядзвінск — Асвея.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе