Эжэн Анры Брысон (; , Бурж — , Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, старшыня парламента і двойчы прэм'ер-міністр Францыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Бурж у сям’і адваката. З маладосці быў звязаны з левай палітычнай думкай. У 1871 годзе быў абраны ў Нацыянальны сход, дзе далучыўся да радыкальнай левай фракцыі. Быў перакананым прыхільнікам увядзення абавязковай адукацыі і праціўнікам уплыву Каталіцкага Касцёла на грамадскае жыццё.

У 1881 годзе ён стаў старшынёй Нацыянальнага сходу, а 6 красавіка 1885 года — прэм’ер-міністрам Францыі, змяніўшы на гэтай пасадзе Жуля Феры. Аднак ужо 7 студзеня 1886 года яго ўрад быў заменены кабінетам Шарля дэ Фрэйсінэ.

Другі раз ён заняў пасаду прэм’ера 20 чэрвеня 1898 года — у час глыбокага палітычнага крызісу, выкліканага справай Дрэфуса, якая падзяліла французскае грамадства. Нягледзячы на значную падтрымку, падаў у адстаўку 1 лістапада 1898 года, бо не здолеў стабілізаваць сітуацыю.

Адыграў важную ролю ў раскрыцці Панамскай афёры, аднаго з найбуйнейшых карупцыйных скандалаў таго часу. У 1894 і пазней ён балатаваўся на пасаду прэзідэнта Францыі, аднак безвынікова. З 1906 года зноў быў старшынём Нацыянальнага сходу, застаючыся ўплывовай фігурай у французскай палітыцы.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі