«Вялікія гонкі» () — амерыканскі эпічны камедыйны «фільм-падарожжа» 1965 года рэжысёра Блэйка Эдвардса з Джэкам Леманам, Пітэрам Фалькам, Тоні Кёртысам і Наталі Вуд у галоўных ролях.
Фільм каштаваў 12 мільёнаў долараў ЗША, што зрабіла яго самым дарагім камедыйным фільмам на той момант. Гісторыя была натхнёная рэальнай гонкай Нью-Ёрк — Парыж 1908 года.
«Вялікія гонкі» вядомы сцэнай, якую рэкламавалі як «найвялікшую бітву пірагамі ў гісторыі». Фільм быў намінаваны на пяць прэмій «Оскар», атрымаўшы прэмію за найлепшыя гукавыя эфекты. На Міжнародным Маскоўскім кінафестывалі ў ліпені 1965 года стужка заваявала сярэбраную ўзнагароду.
Сюжэт Пачатак ХХ стагоддзя. Знакаміты выпрабавальнік Леслі па мянушцы Вялікі арганізуе беспрэцэдэнтны аўтапрабег Нью-Ёрк—Парыж. Зайздросны і злосны вынаходнік прафесар Фэйт са сваім верным слугой Максам прымае выклік Леслі. Ён гатовы на ўсё, абы той не дабраўся да фінішу жывым. Да таго ж у гонках удзельнічае чароўная і напорыстая журналістка Мэгі, якая мае намер зрабіць сенсацыйны рэпартаж пра спаборніцтвы і тым самым дабіцца прызнання.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1965 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1965 года Катэгорыя:Эпічныя фільмы Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША