«1941» або «Тысяча дзевяцьсот сорак першы» () — амерыканская ваенная камедыя 1979 года рэжысёра Стывена Спілберга па сцэнарыі Роберта Земекіса і Боба Гейла. Кінадэбют Мікі Рурка.
«1941» атрымаў змешаныя водгукі і не быў такім паспяховым у фінансавым плане, як многія іншыя фільмы Спілберга, але ўсё ж меў умераны касавы поспех. Ён атрымаў запозненую папулярнасць пасля таго, як у 1980-х на ABC была выпушчана пашыраная версія. А наступныя тэлевізійныя трансляцыі і перавыданні на хатнім відэа, паднялі яго да культавага статуса.
У 1980 годзе фільм атрымаў тры намінацыі на прэмію «Оскар» за найлепшую аператарскую працу, найлепшы гук і найлепшыя візуальныя эфекты.
Сюжэт Атака ваенна-марской базы Пёрл-Харбар шакіравала жыхароў ЗША. Перапалоханыя амерыканцы сур’ёзна пачалі думаць, што наступны ўдар супернік нанясе па Каліфорніі. Жыхары Лос-Анджэлеса паднімаюць паніку і ўсімі сіламі пачынаюць рыхтавацца да абароны, што прыводзіць да поўнага хаосу.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1979 года Катэгорыя:Фільмы Стывена Спілберга Катэгорыя:Сатырычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы ЗША 1979 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс