Гета ў Дрысвятах (лета 1941 — верасень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Дрысвяты Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Да 1941 года насельніцтва вёскі Дрысвяты на 60% складалася з палякаў, і на 38 % — з габрэяўА. Шульман. «Последний свидетель». .

Мястэчка было захоплена нямецкімі войскамі ў чэрвені 1941 года і знаходзілася пад акупацыяй да 10 ліпеня 1944 годаА. Шульман. Путешествие по еврейской улице .

Вуліцу Дрысвяцкую (цяпер Азёрная), якая ідзе ўздоўж возера, у мястэчку называлі «Яўрэйскай» — яна пачыналася ад мастка праз рэчку Прорва. У гады вайны на гэтай вуліцы знаходзіўся паліцэйскі ўчастак. Паліцаі ў Дрысвятах былі як мясцовыя, так і літоўскія.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета.

Пад гета ў Дрысвятах акупанты адвялі габрэйскі раён мястэчка, таму габрэі засталіся жыць у сваіх дамах.

У верасні 1942 года ўсім габрэям загадалі сабрацца, узяць з сабой каштоўныя рэчы і дакументы, і пад канвоем пагналі ва Опсу. У Дрысвятах пакінулі пяць сем’яў яўрэйскіх рамеснікаў, якія былі ім патрэбныя. Іх забілі пазней.

Частку дрысвяцкіх яўрэяў у Опсе забілі, але большую частку перагналі далей у Браслаўскае гета разам з астатнімі яўрэямі Опсы. Усіх іх забілі ў Браславе 19 сакавіка 1943 года.

Пасля вайны ў Дрысвяты не вярнулася ніводная яўрэйская сям’я.

Памяць Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў у Дрысвятах і Опсы стаяць у Браславе — агульныя для ўсіх загінулых габрэяў з гэтых месцаў.

Крыніцы

Літаратура

Дрысвяты Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна Катэгорыя:Дрысвяты (аграгарадок)