Павел Іванавіч Найдзен () — беларускі дзяржаўны служачы.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Церабейнае Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
у 1988 годзе пачаў працаваць галоўным аграномам калгаса імя Суворава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. За гады працы ў сельскай гаспадарцы прайшоў шлях ад агранома да кіраўніка ААТ «Бераснеўскі» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, працаваў намеснікам дырэктара Кіраўскага райаграпрамтэхснаба і дырэктарам ААТ «Кіраўсквадгас».
У 2008 годзе прызначаны на першым намеснікам старшыні Чавускага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а ў 2013 годзе заступіў на аналагічную пасаду ў Слаўгарадскім райвыканкаме. У тым жа годзе ўзначаліў гэты раён.
У студзені 2017 года прызначаны старшынёй Бабруйскага райвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Аграномы Беларусі