Алег Кабзар (; нар. 11 сакавіка 1971, Гомель) — беларускі мастак і бард у Польшчы.

З 1989 года вучыўся ў Беларускім ліцэі мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, пасля ў Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе скончыў факультэт станковага жывапісу ў 1996 годзе. У 1996 годзе пераехаў з жонкай на яе радзіму ў Бельск Падляскі ў Польшчы. З 2005 года жыве ў Беластоку, з 2006 года працуе ў хоры Падляскай оперы і філармоніі.

Актыўна малюе. Стварае ў алейным жывапісе. Да красавіка 2025 года меў 16 персанальных і шмат калектыўных выстаў. Творы жывапісу Кабзара знаходзяцца ў калекцыях па ўсім свеце.

Як бард піша песьні на ўласныя тэксты, а таксама складае музыку да вершаў вядомых беларускіх паэтаў, у тым ліку Надзеі Артымовіч, Яна Чыквіна і іншых. Да 2025 года выдаў чатыры альбомы ўласнай музыкі, у тым ліку Томаш Суліма, Алег Кабзар «Trecciaje wakno» (1999—2000), Алег Кабзар «Дванаццаць сноў» (2007), Алег Кабзар, Надзея Артымовіч «Бераг» (2010).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Музыканты Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы