Брандэнбургскія вароты або Брандэнбургская брама () — архітэктурны помнік у Берліне (Германія).

Самы знакаміты сімвал Берліна і Германіі. Доўгі час былі сімвалам падзелу Германіі і Берліна, а пасля 1989 года сталі ўвасабленнем уз’яднання краіны.

Брадэнбургскія вароты — адзіныя гарадскія вароты Берліна, якія захаваліся, іх першапачатковая назва — Вароты міру. Пабудаваны Карлам Готгардам Ланггансам у 1789—1791 гадах і былі першым значным творам у стылі берлінскага класіцызму. Узорам для Брадэнбургскіх варот былі прапілеі Акропаля ў Афінах.

Цікавыя факты Увечары 8 мая 2020 года культурная арганізацыя правяла акцыю, прымеркаваную да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Светлавой праекцыяй на варотах падзякавалі воінам краін-саюзніц за вызваленне ад нацызму. Слова «Дзякуй» з’явілася на беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, украінскай і польскай мовахНа Брандэнбургскай браме ў Берліне з’явіліся словы падзякі за разгром нацызму. У тым ліку па-беларуску ФОТАНа Бранденбургских воротах высветили слово «спасибо» на белорусском и еще нескольких языках .

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Берліна Катэгорыя:Славутасці Берліна Катэгорыя:Помнікі Берліна Катэгорыя:Трыумфальныя аркі Катэгорыя:Брамы Германіі