Гецал Чорны (1875, Мір — 1910 ці 1911, Берлін) — яўрэйскі мастак, пісьменнік, драматург. Біяграфія Нарадзіўся ў Міры ў асвечанай, але беднай сям’і. Вельмі рана адкрыўся яго талент мастака. Аднойчы яго малюнкі пабачыў князь Святаполк-Мірскі і дапамог пераехаць у Вільню вучыцца рысаванню. Далей вучыўся ў Адэсе, Вене, Мюнхене, яго настаўнік — нямецкі мастак Франц фон Штук. Потым жыў у Варшаве, ілюстраваў кнігі, галоўным чынам на іўрыце. Пісаў апавяданні на ідышы. Друкаваўся ў газетах «Тог» (выдавец Рабіновіч), «Юд» і інш. Аўтар камедыі «Пасля забастоўкі» (1907). Памёр у Берліне пасля цяжкай двухгадовай хваробы. Пасмяротна выйшаў збор апавяданняў.
Кнігі выдаваліся ў Варшаве. Нохн штрайк (1907, Фэрлагс-бюро) Шрыфтн (1912, Біхер фар але)
Літаратура G. TSHORNI (TSHERNA, CHERNYI) // Слоўнік яўрэйскай літаратуры G. Chorny // Слоўнік Зільберцвайга. Том 2. Ст. 897
Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі