Наталля Арцёменка (нар. ) — беларуская гандбалістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Выступала ў складзе нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь з 1999 года, пяціразовая чэмпіёнка і пяціразовая ўладальніца Кубка Рэспублікі Беларусь. Выступала ў камандах БДУФК і БНТУ. У складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь выступала на чэмпіянаце свету ў 1999 годзе ў Нарвегіі, у 2000 годзе была ўдзельніцай чэмпіянату Еўропы ў Румыніі, у 2002 годзе — удзельніца чэмпіянату Еўропы ў Даніі.

Як легіянер выступала за польскі гандбольны клуб «Kolporter» (Кельцэ).

Першымі трэнерамі былі Ігар Уладзіміравіч Шахоўскі і Віктар Апанасавіч Новікаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Natalia Artemenko

Катэгорыя:Гандбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа