Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы () — дзяржаўнае свята Літвы, якое адзначаецца 16 лютага. Непрацоўны святочны дзень.

Ва ўмовах нямецкай акупацыі Літвы (тэрыторыя Ober Ost) 16 лютага 1918 года Літоўская Тарыба склала і падпісала «Акт аб незалежнасці Літвы», які абвясціў аднаўленне незалежнай дэмакратычнай Літоўскай дзяржавы.

26 верасня 1940 бюро ЦК ЛКП (б) забараніла святкаванне 16 лютага. Тыя, хто адмаўляўся падпарадкоўвацца, падвяргаліся пераследам. 11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай Рэспублікі прыняў акт «Аб аднаўленні літоўскай дзяржавы», які абвяшчае:

Законам Літоўскай Рэспублікі «Аб святочных днях» ад 25 кастрычніка 1990 года (№ 31-757) 16 лютага абвешчана непрацоўным святочным днём.

Гл. таксама Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы

Крыніцы

Катэгорыя:Нацыянальныя святы