Мікалай Мікалаевіч Шкут (нар. , в. Малішаў, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі этнограф, мастак-жывапісец. Кандыдат гістарычных навук (1979).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Малішаў Хойніцкага раёна.
Скончыў у 1969 годзе Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Чарчэнне, маляванне і праца», а ў 1978 годзе аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія».
Працоўную дзейнасць звязаў з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава, дзе з 1978 года працаваў на мастацка-графічным факультэце на кафедры выяўленчага мастацтва, займаў пасаду дацэнта, а ў 1980—1985 гадах быў дэканам факультэта.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «Дваццаць год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1965), значком «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1985), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004) і іншымі адзнакамі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы ахопліваюць мастацтвазнаўства, этнаграфію, народнае і выяўленчае мастацтва, гісторыю, тэорыю і методыку выкладання выяўленчага мастацтва, а таксама народную выяўленчую мастацкую творчасць Беларусі.
Публікацыі Белорусские художественные промыслы (изделия из соломки и лозы) / Н. Н. Шкут. — Минск, 1985. Темперная живопись / Н. Н. Шкут. — Витебск, 2007.