Зако́н Ла́хмана — фанетычны закон, адкрыты Карлам Лахманам у 1850 годзе і актуальны для лацінскай мовы. Згодна з гэтым законам у лацінскіх дзеепрыметніках перфекта на -tus галосны кораня падаўжаўся, калі корань заканчваўся на -b-, -d-, -g-Откупщиков Ю. В. Из истории индоевропейского именного словообразования. — СПб: Академия — Филологический факультет СПбГУ, 2005. — с. 17 — 55.Ю. В. Откупщиков. Opera philologica minora. М., «Наука», 2001, с. 261—272..
Прыклады agō — āctus «весці» frangō — frāctus «ламаць» ligō — līctor (<*līctus) «вязаць» pangō — pāctus «убіваць» regō — rēctus «правіць» tangō — tāctus «кранаць» tegō — tēctus «крыць»
Выключэнні sedeo — sessus pando — passus findo — fissus stringo — strictus *lado — lassus fodio — fossus fingo — fictus і г. д.
Інтэрпрэтацыя Сам К. Лахман не прапанаваў ніякіх здагадак наконт прычыны гэтага закона.
У сувязі з наяўнасцю выключэнняў Г. Остгаф высунуў меркаванне, згодна з якім у аснове закона Лахмана ляжыць не фанетыка, а аналагічны ўплыў формаў перфекта і супіна.
У. Сцёртэвант паспрабаваў патлумачыць дадзены закон з пункту гледжання ларынгальнай тэорыі.
Ю. У. Аткупшчыкаў прапанаваў тлумачэнне выключэнняў, згодна з якім утварэнні, што не падоўжылі свой каранёвы галосны, уяўляюць сабой старажытныя індаеўрапейскія аддзеяслоўныя прыметнікі з суфіксам -to-. Аглушэнне звонкага змычнага ў іх адбывалася яшчэ ў індаеўрапейскую эпоху, калі яно не прыводзіла да падаўжэння галоснага. Калі ж у індаеўрапейскай праформе быў суфікс -no-, то такое слова ў эпоху фарміравання лацінскіх дзеепрыметнікаў замянялася новаўтварэннем з -to-, і гэтаму спадарожнічаў фанетычны працэс: аглушэнне звонкага змычнага перад t і, як вынік, падаўжэнне галоснага:
*agnos ↘ āctus *legnos ↘ lēctus *ghudnos ↘ fūsus
Для дзеепрыметнікаў без падаўжэння (са спрадвечным -to-):
*strig + tos → strictus *dhiǵh + tos → fictus *bhodh + tos → fossus
Т. В. Гамкрэлідзэ і В. У. Іванаў далі сваё тлумачэнне гэтаму законуГамкрелидзе Т. В., Иванов Вяч. Вс. Индоевропейский язык и индоевропейцы: Реконструкция и историко-типологический анализ праязыка и протокультуры: В 2-х книгах. — Тбилиси: Издательство Тбилисского университета, 1984. — c. 69 — 71. ў рамках глатальнай тэорыі. Згодна з іх інтэрпрэтацыяй у кантактнай паслядоўнасці глаталізаваны + глухі (традыцыйна звонкі + глухі) глаталізаваны не азванчаўся, як ва ўсіх іншых пазіцыях, а пераходзіў у глухі, пры гэтым выклікаючы замяняльнае падаўжэнне папярэдняга галоснага. Пры гэтым Гамкрэлідзэ і Іванаў размяжоўваюць карані, якія заканчваюцца на глаталізаваны, і карані, якія заканчваюцца на звонкі, адзначаючы, што закон Лахмана сапраўдны толькі для першых. Напрыклад:
*aḱ'-thos → āctus *bhodh-thos → fossus
Крыніцы
Катэгорыя:Індаеўрапейскія мовы Катэгорыя:Лацінская мова Катэгорыя:Фанетычныя законы