Гета ў Рудзенску (лета — 10 кастрычніка 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Рудзенск Пухавіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Пасёлак Рудзенск быў захоплены вермахтам 30 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 4 ліпеня 1944 годаЛ. Цыринский. Судьба семьи .

У канцы жніўня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, якое размяшчалася на вуліцы ДукорскайН. Пархомчик. Гранит хранит их имена. .

У кастрычніку (лістападзе) 1941 года ў Рудзенску немцамі і літоўскімі паліцыянтамі былі забітыя каля 300 (370) яўрэяў. Частка з вязняў была расстраляна на захад ад чыгункі.

Памяць У 1955 годзе на месцы расстрэлу 190 (180, 300) рудзенскіх яўрэяў быў усталяваны помнік ахвярам генацыду, які быў заменены на новы ў 2017 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Рудзенск Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Рудзенск