Паўночныя Марыянскія астравы (ПМА) (анг.: Northern Mariana Islands), Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў (чамора Sankattan Siha Na Islas Mariånas) — мае статус недалучанай тэрыторыі (organized unincorporated territory), свабодна асацыяванай (commonwealth) з ЗША, знаходзіцца ў заходняй частцы Ціхага акіяна на архіпелагу Марыянскія астравы, дзелячы іх з Гуамам, да поўначы ад Каралінскіх астравоў (Федэратыўныя Штаты Мікранезіі).
Агульныя звесткі Тэрыторыя — 477 км ². Сталіца на востраве Сайпан. Усяго 16 астравоў, самыя буйныя — Сайпан, Цініян, Рота, Паган.
Насельніцтва каля 86 тыс. чалавек. Этнічны склад: пераважна выхадцы з Філіпін, кітайцы, рэфалуваш і чамора.
Мовы Афіцыйныя мовы чамора, рэфалуваш і англійская.
Рэлігія Веравызнанне: пераважае каталіцызм.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка ўрада Паўночных Марыянскіх астравоў Агульная инфармацыя
Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі