«Марсэль, ракавінка ў чаравіках» () — поўнаметражны анімацыйна-ігравы фільм 2021 года рэжысёра .
Прэм’ера фільма адбылася на 3 верасня 2021 года. Карціна выйшла ў абмежаваны пракат у ЗША 24 чэрвеня 2022 года, а 15 ліпеня — у шырокі пракат. Стужка атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў і была намінавана на прэмію «Оскар» у катэгорыі Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм.
Сюжэт Пасля разводу дакументаліст Дзін пераязджае ў кватэру, знятую на Airbnb, і сустракае там Марсэля — маленькую ракавінку ў ружовых чаравічках. Марсэль і яго бабуля Коні прыстасавалі дом для свайго жыцця. Пры дапамозе міксера і вяроўкі яны абтрасаюць фруктовае дрэва, падымаюцца па сценах, вымазваючы абутак у ліпкі джэм, выкарыстоўваюць грампласцінкі ў якасці бегавой дарожкі, тэнісны мячык — для хуткага перамяшчэння па доме, а спаць Марсэлю падабаецца, уладкаваўшыся між мяккімі тостамі.
Дзіна так уражвае мілы сусед, што ён вырашае зняць дакументальны фільм аб сваім новым сябры. На камеру Марсэль апавядае пра сябе і сваю бабулю, паказвае, як арганізаваны побыт маленькіх ракавінак у гіганцкай (па іх мерках) чалавечай хаце. Разважанні Марселя, якімі ён дзеліцца з Дзінам, наіўныя і ў той жа час дзіўна праніклівыя. Ракавінка, у адрозненні ад многіх з нас, умее заўважаць прыгажосць у самых звычайных рэчах і атрымліваць асалоду ад жыцця.
Падчас здымкаў фільма апынаецца, што Марсэль з бабуляй не заўсёды былі адны. Не так даўно ў хаце жыла цэлая супольнасць, аднак лёс разлучыў іх. Расчулены гэтай гісторыяй, Дзін вырашае дапамагчы Марсэлю знайсці сваю радню.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2021 года Катэгорыя:Мультфільмы 2021 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2021 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2021 года Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Сямейныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Эні»