Кульба́кі (, ) — былая вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Дзітвянскага сельсавета.
Гісторыя У 1680 годзе вёска згадваецца ў Лідскім старостве ВКЛ, у складзе Лідскай каталіцкай парафіі. На пачатку XVIII ст. маёнтак Кульбакі дзяржаўная ўласнасць.
Паводле інвентара 1765 года вёска ў Лідскім павеце, уласнасць судовага старасты Яна Сцыпіёна дэ Кампаpawet.net. Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Кульбакі ў Белагрудскай парафііpawet.net. Дарога з Мыто цераз перавоз на Дзітве, мінуўшы млын, цераз грэблю ішла да Кульбак, потым Віленскі гасцінец вёў далей на Дайнаву.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. Пасля скасавання прыгону ў 1861 годзе ў Тарноўскай воласці Лідскага павета. У 1903 годзе 129 жыхароў.
З 1921 года ў склдзе Польшчы. З 1939 года ў БССР.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 24 красавіка 1978 года — у склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
У 1986 годзе Кульбакі далучаны да пасёлка ДзітваРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Зніклі ў 1986 годзе