«Мадэмуазель Нітуш» () — французскі кінафільм паводле аднайменнай аперэты Фларымона Эрвэ. У эпізадычнай ролі старэйшага вахмістра зняўся Луі дэ Фюнэс.

Сюжэт Спадар Селестэн (Фернандэль) вядзе ўрокі музыкі ў манастырскім прытулку для дзяўчынак. Ён — прыклад сціпласці і стрыманасці. Але толькі днём, уначы ж ён пакідае свой строгі гарнітур у манастыры, а сам, надзеўшы фарсісты ўбор, ператвараецца ў мсье Фларыдара — выдумшчыка аперэты. Сёстры нават не падазраюць пра двайное жыццё Селестэна, але выхаванкам манастыра становіцца вядома пра начныя знікненні выкладчыка. Адна з іх — Дэніза (П’ер Анджэлі) — знайшла ноты яго аперэт і вывучыла ўсе партыі. Яна закахана ў музыку Фларыдора і ўгаворвае Селестэна ўзяць яе з сабой у тэатр. Неўзабаве такі выпадак прадставіўся: Селестэну даручаюць адвезці Дэніз на агледзіны, яе бацька знайшоў ёй жаніха — маладога афіцэра. Настаўнік і вучаніца адпраўляюцца ў дарогу.

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі 1954 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1954 года