Франсуа Малерб (каля 1555, Кан, Францыя — , Парыж, Францыя) — французскі паэт, пачынальнік паэзіі французскага класіцызму.

Творчасць Малерб пісаў оды, гімны, стансы, санеты, эпіграмы, элегіі: «Каралю Генрыху Вялікаму з прычыны ўзяцця Марселя» (1596), «Суцяшэнне пана дзю Пер’е з выпадку смерці яго дачкі», (1598—1599) і інш. У процівагу П. Рансару і паэтам «Плеяды» ён выступаў за чысціню, абагачэнне і нарматыўнасць літаратурнай мовы («Каментарыі да Дэпорта», 1600), патрабаваў дакладнага размежавання жанраў, стройнай кампазіцыі, гармоніі стылю і дасканаласці рытмікі.

Літаратура

Катэгорыя:Класіцызм Катэгорыя:Барока Катэгорыя:Паэты Францыі