Рэпетыцыя (ад 'паўтарэнне') – асноўная форма падрыхтоўкі (пад кіраўніцтвам рэжысёра) тэатральных, эстрадных, цыркавых прадстаўленняў, канцэртнай праграмы, асобных нумароў, сцэн шляхам шматразовых паўтарэнняў (цалкам і часткамі).
Адрозніваюць рэпетыцыі застольныя (аналіз твора), у рэпетыцыйным памяшканні без дэкарацый, у выгарадках і на сцэне – манціровачныя, прагонныя і генеральныя.
Літаратура
Катэгорыя:Мастацтва