Рау́ль Белано́ва (; нар. ) — італьянскі футбаліст, правы абаронца клуба «Аталанта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя звычайнай пазіцыі крайняга абаронцы, ён таксама можа згуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў лініі абароны з трох ці чатырох ігракоўBeltrame, Federico (31.10.2018). «Raoul Bellanova, caratteristiche tecniche e ruolo». Calcio News 24..
Кар’ера Клубная У ліпені 2019 года Беланова быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Бардо»«Bordeaux to Land AC Milan Right-back Raoul Bellanova on a Free». Get Football News France.. 10 жніўня 2019 года дэбютаваў у дарослым футболе, з'явіўшыся ў пачатковым складзе каманды ў матчы супраць «Анжэ»«Week 1: Angers SCO vs. Girondins de Bordeaux». Ligue 1.. Гэты матч быў адзіным у складзе французскага клуба. Пасля абаронца быў у арэндах у італьянскіх клубах «Аталанта», «Пескара» і «Кальяры». Апошні з памянёных клубаў скарыстаўся мажлівасцю выкупу іграка, у выніку чаго 31 мая 2022 года Беланова стаў паўнавартасным футбалістам клуба з Сардзініі. Тым не менш, ужо ўлетку стала вядома, што чаканы сезон абаронца будзе бараніць колеры міланскага «Інтэра» паводле пагаднення арэнды«Raoul Bellanova joins Inter!». Inter Milan.. 1 ліпеня 2023 года футбаліст падпісаў дагавор з «Тарына», што каштавала гэтаму клуба 8 мільёнаў еўра, якія турынцы мусілі выкласці «Кальяры» за іграка«Bellanova al Toro». Torino FC.«Il Torino piazza il suo secondo colpo di mercato». Sky Sport.. Дамова прадугледжвала, што Беланова мусіць быў часткай «Тарына» наступныя чатыры гады. Дэбют іграка прыпаў на 14 жніўня, калі ён з'явіўся ў стартавым складзе дружыны ў кубкавым матчы «Феральпісала», выйгранага з лікам 2:1. У наступны панядзелак пасля кубкавага матча Беланова дэбютаваў у матчы Серыі А супраць «Кальяры». Сустрэча скончылася ўнічыю з лікам 0:0. 16 лютага 2024 года абаронца ўключыў мяч у браму «Лечэ», адкрыўшы лік сваім галам«Serie A, Torino-Lecce 2-0: Bellanova-Zapata, Juric vince e „vede“ l’Europa». Mediaset.. 22 жніўня 2024 года італьянец вярнуўся ў «Аталанту» за каля 25 мільёнаў еўра, уключна з бонусамі.
Міжнародная Беланова прыцягваўся да матчаў кожнай з юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 24 сакавіка 2024 года паклаў пачатак выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, з'явіўшыся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора«Ecuador-Italia 0-2, decisivi i gol di Pellegrini e Barella: rivivi la diretta». Corriere dello Sport. Пазней у тым жа годзе быў абраны трэнерам Лучана Спалеці ў заяўку зборнай Італіі на чэмпіянат Еўропы 2024 года«Ufficializzati i convocati per EURO 2024, esclusi dalla lista Provedel, Ricci e Orsolini». Federazione Italiana Giuoco Calcio..
Дасягненні «Інтэрнацыянале»: Уладальнік Кубка Італіі: 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына