Фі́ліп Мархві́ньскі (; нар. ) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Лечэ» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера

Клубная Мархвіньскі — выхаванец футбольнай акадэміі «Леха», дзе пачаў займацца футболам з 2009 года. 12 снежня 2018 года быў зарэгістраваны ў першай камандзе клуба«Marchwiński zgłoszony do ekstraklasy». Lech Poznan.. Ужо праз чатыры дні дэбютаваў у складзе «Леха» ў матчы супраць клуба сасноўскага «Заглэмбе», дзе адразу адзначыўся голам. Аднак, на той час ігрок яшчэ больш правёў матчаў у складзе рэзервовай камандзе «Леха». З сезона 2019—2020 гадоў ігрок крыху часцей з'яўляцца на полі, але звычайна выходзіў на змену. Болей часу пачаў атрымліваць у сезоне 2022—2023 гадоў.

Міжнародная Паўабаронца стала прыцягваўся да ўсіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. Упершыню быў выкліканы на складу нацыянальнай зборнай Польшчы да матчаў адбору чэмпіянату Еўропы 2024 года ў кастрычніку 2023 года«Powołania do reprezentacji Polski na mecze z Wyspami Owczymi i Mołdawią». PZPN.. Дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай 12 кастрычніка, з'явіўшыся на полі ў матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў«Zwycięski debiut». 90minut.pl..

Дасягненні «Лех»: Чэмпіён Польшчы: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лех Познань Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ