Туба (ад 'труба') — шырокамензурны духавы муштуковы аркестравы музычны інструмент самага нізкага рэгістра.

Гісторыя З’явілася ў Еўропе ў 1820–1840-я гады. На Беларусі вядома з другой паловы ХІХ ст. у духавых аркестрах: Мінскім гарадскім, Мінскага вольна-пажарнага таварыства, Мінскага рэальнага вучылішча, ваенных аркестрах і інш. Выкарыстана ў творах беларускіх кампазітараў А. Багатырова, С. Бельцюкова, Э. Казачкова, У. Каральчука.

Апісанне Уяўляе сабой доўгую састаўную шматразова сагнутую металічную трубку з раструбам і вентыльным механізмам. Валодае мяккім, выразным, аб'ёмным тэмбрам, кантраснай дынамікай.

Асноўныя разнавіднасці басовая туба клавікор вялікая басовая туба («кайзербас») паходная валторнавая («вагнераўская») гелікон сузафон Найбольш пашыраны туба-бас і туба-кантрабас.

Выкарыстанне У сімфанічных і духавых аркестрах выконвае пераважна функцыю басовага голасу, а таксама кантрапункт, сольныя фрагменты і творы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музыка Катэгорыя:Музычныя інструменты паводле алфавіта