Прафесійная этыка — падраздзел практычнай (прыкладной) этыкі, сукупнасць нормаў, якія вызначаюць канкрэтныя маральныя абавязкі, звязаныя з выконваемай прафесіяй і сацыяльнымі прафесійнымі адносінамі. Прафесійная этыка з’яўляецца прыкладной сацыяльна-філасофскай дысцыплінай, якая вывучае паходжанне, сутнасць, спецыфіку, сацыяльныя функцыі маральна-прафесійных нормаў і адносін, а таксама заканамернасці іх развіцця на розных гістарычных этапах і дае адказ на пытанне, як з кропкі гледжання маралі павінны ці не павінны паводзіць сябе прадстаўнікі пэўнай прафесіі.

Можа уключаць у сябе:

паводзіны спецыяліста ў працоўным асяроддзі нормы, якія адпавядаюць дзеючым законам і ведамасным нарматыўным дакументам прафесійныя веды адносіны ў калектыве і ўсведамленне маральнай адказнасці за выкананне прафесійных абавязкаў

Задачы прафесійнай этыкі Прафесійная этыка спрабуе прымяніць агульныя маральныя прынцыпы і канцэпцыі да практычных пытанняў пэўнай прафесіі. Часцей за ўсе яна выкарыстоўваецца ў прафесіях, якія вызначаюцца як прафесіі грамадскага даверу. Асноўнымі задачамі прафесійнай этыкі з’яўляюцца:

вывучэнне складанага працэса адлюстравання прафесійных адносін у маральнай свядомасці і у маральна-прафесійных нормах вызначэнне выразнай мяжы паміж маральна-прафесійнымі з’явамі і з’явамі прафесійнага майстэрства вывучэнне сацыяльных задач, мэтаў прафесіі і іх значэння для прагрэса грамадства

Практычнае прымяненне У краінах, дзе існуюць дзяржаўныя органы і механізмы падтрымання стандартаў дзейнасці асобных прафесій, парушэнні прафесійнай этыкі пасля іх разгляду спецыяльнымі камітэтамі могуць быць падставай для пазбаўлення асобы ліцэнзіі на практыку ў рамках дадзенай прафесіі.

Гл. таксама

Юрыдычная этыка Журналісцкая этыка Навуковая этыка Біятэхналагічная этыка Медыцынская этыка Iнжынерная этыка Этыка тэхналогій

Крыніцы

Катэгорыя:Этыка Катэгорыя:Прафесійная этыка