«Беноні» () — раман нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна, упершыню апублікаваны ў 1908 годзе. З’яўляецца першай часткай дылогіі пра Беноні і Розу.
Падзеі рамана адносяцца да 1870-х гадоў і адбываюцца ў невялікім рыбацкім мястэчку Сірылун. Галоўны герой рамана — паштальён і рыбак Беноні Хартвігсен, нічым не адметны чалавек з народа. Ён заляцаецца да дачкі мясцовага пастара, але церпіць няўдачу. Адначасова з тым, яму пачынае шчасціць у справах, і за нядоўгі час ён праходзіць шлях ад простага чалавека да кампаньёна самага ўплывовага чалавека ў мястэчку — Фердынанда МакаLyngstad, Sverre. 2005. Knut Hamsun, Novelist: A Critical Assessment. New York: Peter Lang, pp. 92ff..
Раман быў напісаны па просьбе расійскага выдавецтва «Знание». Пісьменнік працаваў над раманам з зімы 1907 па вясну 1908 года. Раман выйшаў у свет восенню 1908 года ў Нарвегіі і амаль адначасова ў Расіі.
У 1975 годзе выйшла 6-серыйная адаптацыя рамана «» (Benoni og Rosa)Grinde, Nils. 1981. Contemporary Norwegian Music, 1920–1980. Oslo: Universitetsforlaget, p. 80.NRK: Benoni og Rosa. Episode 1:6..
Крыніцы
Катэгорыя:Кнігі 1908 года Катэгорыя:Раманы Кнута Гамсуна Катэгорыя:Раманы на нарвежскай мове