Саты́рыс Ні́ніс (; нар. , Хімара, Албанія) — грэчаскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кіфісія». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера «Панатынаікос» Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «Панатынаікос». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клуба. У выніку, 22 снежня 2006 года кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 года, галоўны трэнер грэчаскага клуба Віктар Муньяс уключыў Сатырыса ў стартавы склад клуба на матч з «Эгалеа».
Сезон 2007—2008 гадоў быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «Алімпіякоса» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у снежні. Рэшту сезону «Панатынаікос» праводзіў без яго. Гэтае рашэнне галоўнага трэнера клуба Жазэ Пезэйру падвергнулася рэзкай крытыцы з боку заўзятараў.
Сезон 2008—2009 гадоў для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнер клуба Хенк тэн Катэ паказаў сваю веру ў маладога іграка, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсезонных матчах. 11 жніўня 2008 года Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клуба, разам з Дымітрысам Салпінгідысам і Жылберту Сілвам. 23 верасня 2008 года Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.
«Парма» У сакавіку 2012 года Нініс падпісаў кантракт з «Пармай»Президент «Пармы»: «Мы подписали одного из самых одаренных молодых футболистов Европы — Ниниса». sports.ru.
Міжнародная кар’ера Нініс афіцыйна вызываўся ў зборную Грэцыі трэнерам Ота Рэгагелем 16 мая 2008 года ў гульні супраць зборнай Кіпра 19 мая"Dream comes true as Greece select Ninis". UEFA.com.
Дасягненні «Панатынаікос»: Чэмпіён Грэцыі: 2010 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Крыніцы
Спасылкі Профіль на transfermarkt.co.uk Стытыстыка на National Football Teams
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК Катэгорыя:Ігракі ФК Шарлеруа Катэгорыя:Ігракі ФК Мехелен Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква Катэгорыя:Ігракі ФК Гапаэль Ашкелон Катэгорыя:Ігракі ФК Волас Катэгорыя:Ігракі ФК ПАС Яніна Катэгорыя:Ігракі ФК Кіфісія