Павел Давідовіч (; нар. ) — польскі футбаліст, цэнтральны і правы абаронца італьянскага клуба «Верона» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера Пачаў кар’еру ў гданьскай «Лехіі», у складзе якой дэбютаваў 30 мая 2013 года ў матчы супраць любінскага «Заглэмбе»«Dawidowicz zadowolony z debiutu w Lechii». Wybrzeże24.. У наступным сезоне Экстракласы быў ужо асноўным іграком каманды, згуляўшы 32 матчы чэмпіянату. 20 мая 2014 года падпісаў пяцігадовы кантракт з чэмпіёнам Партугаліі клубам «Бенфіка», але быў пераведзены ў рэзервовую каманду«SL Benfica sign Pawel Dawidowicz». S.L. Benfica.«Benfica take on Polish prospect Dawidowicz». UEFA.. Да першай каманды гэтак не атрымаў выкліку, але некалькі сезонаў правёў у арэндах у клубах «Бохум», «Палерма» і «Верона». Апошні з іх увесну 2019 года выкупіў кантракт іграка. У італьянскім клубе стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў каманды.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лехія Гданьск Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона